Colonisation is not a metaphor
- antstebur
- Dec 21, 2025
- 2 min read
Як можна асэнсоўваць каланізацыю праз літаратурныя практыкі? І ці можна думаць пра каланізацыю без слёз? 13 снежня, 16:00-17:30, запрашаем паразмаўляць пра лёс Беларусі ў пастке каланіальных залежнасцей на прыкладзе газеты “Червивый Минск”.

Калi: 13 cнежня, субота | 16:00-17:30
Удзельнiцы: тоні лашдэн, Марыя Манушка
Дзе: Zachęta / пакой Aravani Art Project
Як можна асэнсоўваць каланізацыю праз літаратурныя практыкі? І ці можна думаць пра каланізацыю без слёз? 13 снежня, 16:00-17:30, запрашаем паразмаўляць пра лёс Беларусі ў пастке каланіальных залежнасцей на прыкладзе газеты “Червивый Минск”.
Газета “Червивый Минск” была створана тоні лашдэн у межах дэкаланіальнай лабараторыі Mycelium (тег). Гарадскі хтанічны веснік “Червивый Минск” аналізуе нядаўна створаныя інфраструктурныя сувязі паміж Беларуссю і Расеяй, парушаныя стасункі з іншымі краінамі і ролю медыя ў нармалізацыі палітычных залежнасцей.
На мерапрыемстве мы паразмаўляем пра жанр сатыры і яго дачыненне да эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі, а таксама, натхнёныя працамі Івэ Так і К. Вэйн Янг, паразмаўляем пра тое, чаму каланізацыя Беларусі – гэта не метафара. Акрамя гэтага, мы будзем шукаць альтэрнатывы таго, як сучасная беларуская літаратура можа працаваць з чытач:кай і як літаратар:ка можа спалучаць актывісцкую і мастацкую пазіцыі.
тоні лашдэн – беларуск:ая пісьменні:ца і паэт:ка, су-заснаваль:ніца лабараторыі фемінісцкага пісьма “Расцяжэнне”. Праз народную культуру і ўрбан-легенды тоні стварае тэксты, якія працуюць з калектыўным падсвядомым, траўмай і вылечваннем.
Размову з тоні лашдэн будзе весці Марыя Манушка, якая развівае ініцыятывы на скрыжаванні культурнай ідэнтычнасці і тэхналогій будучыні. У межах дэкаланіяльнай лабараторыі Mycelium яна прасочвала гістарычнае развіццё беларускай мовы і ўплыў расійскага каланіяльнага ўздзеяння на яе. Марыя з'яўляецца стваральніцай кніжнага і дыскусійнага клуба "Спаткаемся" (дзейнасць прыпынена).
Кошт удзелу: квіток у Захенту. Вы зможаце паглядзець усе іншыя выставы ў музеі і далучыцца да мерапрыемства ў 16:00 у пакоі Aravani Art Project (2 паверх, выстава O czym wspólnie marzymy).
На мерапрыемстве можна будзе бясплатна набыць газету “Червивый Минск”.

