top of page
  • Instagram
mycelium Inst post 33.png

Каланізацыя – гэта не метафара

Калi:

13 cнежня, субота
16:00-17:30

Удзельнiцы:

тоні лашдэн
Марыя Манушка
Як можна асэнсоўваць каланізацыю праз літаратурныя практыкі? І ці можна думаць пра каланізацыю без слёз? 13 снежня, 16:00-17:30, запрашаем паразмаўляць пра лёс Беларусі ў пастке каланіальных залежнасцей на прыкладзе газеты “Червивый Минск”.
Газета “Червивый Минск”

Была створана тоні лашдэн у межах дэкаланіальнай лабараторыі Mycelium (тег). Гарадскі хтанічны веснік “Червивый Минск” аналізуе нядаўна створаныя інфраструктурныя сувязі паміж Беларуссю і Расеяй, парушаныя стасункі з іншымі краінамі і ролю медыя ў нармалізацыі палітычных залежнасцей.

На мерапрыемстве мы паразмаўляем пра жанр сатыры і яго дачыненне да эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі, а таксама, натхнёныя працамі Івэ Так і К. Вэйн Янг, паразмаўляем пра тое, чаму каланізацыя Беларусі – гэта не метафара. Акрамя гэтага, мы будзем шукаць альтэрнатывы таго, як сучасная беларуская літаратура можа працаваць з чытач:кай і як літаратар:ка можа спалучаць актывісцкую і мастацкую пазіцыі.
 

тоні лашдэн

Беларуск:ая пісьменні:ца і паэт:ка, су-заснаваль:ніца лабараторыі фемінісцкага пісьма “Расцяжэнне”. Праз народную культуру і ўрбан-легенды тоні стварае тэксты, якія працуюць з калектыўным падсвядомым, траўмай і вылечваннем.

 

Размову з тоні лашдэн будзе весці Марыя Манушка, якая развівае ініцыятывы на скрыжаванні культурнай ідэнтычнасці і тэхналогій будучыні. У межах дэкаланіяльнай лабараторыі Mycelium яна прасочвала гістарычнае развіццё беларускай мовы і ўплыў расійскага каланіяльнага ўздзеяння на яе. Марыя з'яўляецца стваральніцай кніжнага і дыскусійнага клуба "Спаткаемся" (дзейнасць прыпынена).
 

Кошт удзелу: квіток у Захенту. Вы зможаце паглядзець усе іншыя выставы ў музеі і далучыцца да мерапрыемства ў 16:00 у пакоі Aravani Art Project  (2 паверх, выстава O czym wspólnie marzymy).

На мерапрыемстве можна будзе бясплатна набыць газету “Червивый Минск”.

The project is realised with the support of filia.die frauenstiftung

bottom of page